Арцём Кадыраў
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Грушко Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Арцёма Дзмітрыевіча Кадырава асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У 2020 годзе, калі ён удзельнічаў у сходзе, яму было 16 ці 17 гадоў.
5 красавіка 2024 году ў судзе Ленінскага раёну Брэста быў вынесены прысуд. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пратэстах у Брэсце ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 году. Прысуд вынес Андрэй Грушко.
31 траўня 2024 г. у Арцёма адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Андрэй Лешчанка.
Утрымліваўся ў СІЗА № 6, актуальны адрас невядомы.
За падзеі 10-11 жніўня 2020 года ў Брэсце асудзілі шэсць чалавек