Уладзімір Журомскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1989

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 377 Крымінальнага кодэкса — Знішчэнне афіцыйных дакументаў
  • арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў

Вынік суда: 12 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Сілавікі

Уладзімір Валянцінавіч Журомскі — супрацоўнік дзяржаўнага мытнага камітэта. Пад вартай з 15 красавіка 2024 г. 

У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка 2023 года па 6 лютага 2024 года ішло закрытае пасяджэнне ў дачыненні да трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Іванавіча Гурыновіча, Віктара Дзмітрыевіча Новіка, Уладзіміра Валянцінавіча Журомскага. 

Уладзіміра абвінавачвалі паводле ч.1 арт. 356 КК (у рэдакцыі Закона ад 09.01.2019) — здрада дзяржаве; ч. 2 арт. 377 КК — крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне альбо ўтойванне дакументаў; ч. 2 арт. 426 КК — перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя.

Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач. Вядома, што Уладзіміра ў выніку асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 20 тысячаў рублёў. А таксама Уладзіміру забаронена займаць пасады ў праваахоўных органах цягам пяці гадоў, ён пазбаўлены звання "дарадца мытнай службы ІІІ рангу".

24 траўня 2024 года ва Уладзіміра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Любавіцкі

Уладзімір адбывае тэрмін у калоніі № 3. Вядома, што ў пачатку жніўня на некалькі дзён палітвязня пераводзілі ў СІЗА-1.

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»