Яўген Клімаў
Дата затрымання: 30 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Суддзя: Царук Руслан
Месца зняволення: СІЗА-3
Яўген Клімаў з Петрыкава асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватымі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем — тэлеграм-каналам «Петрыкаў 97%» (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Акрамя гэтага, Яўгена прызналі вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-канала «Nexta» (арт. 130 КК).
![]()
Двух адміністратараў тэлеграм-канала «Петрыкаў 97%» асудзілі да трох і пяці гадоў калоніі