Віктар Ламека

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 снежня 1968

Дата затрымання: 29 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Сцяпанава Наталля

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Актывісты, Бізнесмены

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Віктар Ламека. Фота з сацыяльных сетак

Віктар Георгіевіч Ламека — прадпрымальнік з Зельвы. Раней Віктар судзіўся з падатковай і абараняў прадпрымальнікаў Гродзенскай вобласці ў судах.

Яго затрымалі 29 сакавіка 2023 году і склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пазней у будынку суду і следчым ізалятары на яго склалі яшчэ два пратаколы па тым жа артыкуле і сумарна прызначылі 1800 рублёў штрафу.

Паводле наяўнай інфармацыі, сілавікі моцна збілі мужчыну пры затрыманні: спачатку ў мікрааўтобусе, пасля супрацоўнікі 9-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Пры гэтым у Ламекі вельмі моцна пацярпела нага.

Віктару выставілі абвінавачанне паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).

Пакуль ён знаходзіўся ў СІЗА, у яго памерла маці.

У канцы красавіка 2023 г. палітзняволенага перавялі з Турмы № 1 у баранавіцкі СІЗА-6.

У судзе Зэльвенскага раёна 28 жніўня 2023 г. пачынаецца крымінальны працэс у дачыненні да прадпрымальніка Віктара Ламекі. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу прызначаная разглядаць суддзя Наталля Сцяпанава.

31 жніўня 2023 году суд Зэльвенскага раёна прызнаў бізнэсоўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

24 кастрычніка 2023 прайшло апеляцыйнае пасяджэнне суда. Прысуд уступіў у сілу.

Віктар адбывае пакаранне ў ПК № 3.

Палітзняволенага прадпрымальніка з Зэльвы асудзілі да трох гадоў калоніі

Суд Зэльвенскага раёна прызнаў бізнэсоўца вінаватым у паклёпе і абразе Лукашэнкі.

У Зэльве судзяць мясцовага прадпрымальніка за паклёп і абразу Лукашэнкі

Прадпрымальнік з Зэльвы, палітзняволены Віктар Ламека быў жорстка затрыманы 29 сакавіка і збіты пры затрыманні.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»