Руслан Кузьміч

Палітвязень

Дата нараджэння: 19 ліпеня 1983

Дата затрымання: 7 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Ваўчок Ігар

Месца зняволення: ПК № 17

Руслан Уладзіміравіч Кузьміч — жыхар Навагрудку, быў затрыманы 7 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы за каментар у тэлеграм-чаце. 

Яму выставілі абвінавачванне па арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню) і змясцілі ў СІЗА-6.

У студзені 2022 г. Руслан быў асуджаны да трох гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

2 жніўня 2022 г. адбыўся яшчэ адзін суд над Русланам Кузьмічом паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў). Суддзя Ігар Ваўчок прызначыў палітвязню яшчэ 6 месяцаў зняволення — такім чынам, сукупна ён пакараны зняволеннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры з паловай гады зняволення.

Палітвязень адбывае пакаранне ў шклоўскай ПК № 17.

Палітвязня асудзілі да трох гадоў калоніі за адзін каментар

Паводле звестак следства, 3 кастрычніка 2021 года ў адным з "дэструктыўных тэлеграм-каналаў" ён пакінуў каментар "у падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці і выкарыстання зброі" пад відэа, у якім дэманструецца выкарыстанне зброі.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»