Андрэй Цалюк
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 верасня 1993
Дата затрымання: 16 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Данілава Анжаліка
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Валер'евіч Цалюк раней затрымліваўся паводле адміністрацыйнага артыкула за ўдзел у акцыях пратэсту. У праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася аб затрыманні Андрэя. На ”пакаяным відэа” хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюджванне асабістых звестак супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў. Таксама паведамляецца, што мужчына "пакінуў больш за 2 тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 запісаў утрымліваюць у сабе прыкметы парушэнняў заканадаўства”.
Асуджаны Мінскім абласным судом па ч. 1 арт. 130, арт. 188, ч. 3 арт. 203-1, ч. 2 ст. 367, ч. 1 ст. 368, ст. 369, ст. 370 КК з 8 лютага па 26 чэрвеня 2023 года. Справу ў закрытым фармаце разглядала суддзя Анжаліка Данілава.
Дакладнае месца ўтрымання высвятляецца.
29 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
"Пакінуў больш за дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў": у Мінску пачынаюць судзіць жыхара Брэста