Валерый Хаменка

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 верасня 1982

Дата затрымання: 15 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Грыцкевіч Вольга

Групы: Лекары

Валерый Хаменка

Валерый Міхайлавіч Хаменка працаваў урачом хуткай дапамогі ў Баранавічах. Да суда быў змешчаны пад варту (дакладная дата затрымання высвятляецца) у СІЗА-7. 

Спачатку яго вінавацілі ў "рэабілітацыі нацызму" з-за рэпоста, дзе парамі параўноўваліся ўлёткі часоў нацысцкай Германіі і ўлёткі з сучаснай Расіі. Пазней абвінавачанне перакваліфікавалі на "распальванне варожасці" да расейцаў і рускіх.

З 17 траўня па 13 ліпеня 2023 года справу разглядала Вера Філонік.

Стала вядома, што Валерыю прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яе адрас пакуль невядомы. 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»