Дзмітрый Самсонаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 235 Крымінальнага кодэкса — Легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам
  • арт. 375 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае разгалашэнне службовай тайны
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 19 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Фалькоўская Таццяна

Групы: Ваенныя

Дзмітрый Самсонаў

Дзмітрый Грыгоравіч Самсонаў - падпалкоўнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення міністэрства абароны.  Суддзя Таццяна Фалькоўская судзіла мужчыну па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы), і ч. 2 арт. 235 (адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам»).

Суд цягнуўся тры месяцы ў закрытым рэжыме.

Пра гэтую справу і самога Самсонава вядома няшмат. Да восені 2020-га Дзмітрый працаваў у Галоўным упраўленні ваеннай разведкі Мінабароны ў званні падпалкоўніка. Ён служыў у сакрэтнай частцы 15738. Гэтае ўпраўленне, апроч іншага, мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслуховак.Вядома, што Дзмітрыя затрымалі ў 2020-м годзе і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Суд над ім цягнуўся з 4 кастрычніка ў закрытым рэжыме, бо ў матэрыялах справы змяшчалася інфармацыя, якая ўтрымлівае сакрэтную інфармацыю. 

Да 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка ваеннай разведкі

У Мінскім гарадскім судзе да 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення міністэрства абароны Дзмітрыя Самсонава. Суддзя Таццяна Фалькоўская судзіла мужчыну па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы), і ч. 2 арт. 235 (адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам»). Суд цягнуўся тры месяцы ў закрытым рэжыме.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»