Аляксандр Адзярыха

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 верасня 1980

Дата затрымання: 29 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Рабочыя

41-гадовага жыхара Салігорска Аляксандра Анатольевіча Адзярыху асудзілі за каментары ў інтэрнэце да трох гадоў зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), старшыні КДБ Івана Церцеля, старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурора (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Карсюк.

На пачатку кастрычніка 2022 г. Аляксандра этапавалі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.

Адбывае пакаранне ў ПК № 17

Да трох гадоў калоніі і вялікага штрафу за "абразлівыя" каментары асудзілі жыхара Салігорска

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 29 жніўня за каментары ў інтэрнэце да трох гадоў зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу асудзілі 41-гадовага жыхара Салігорска Аляксандра Адзярыху. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), старшыні КДБ Івана Церцеля, старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурора (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Карсюк.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»