Валерый Раманоўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 кастрычніка 1978

Дата затрымання: 8 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Буруноў Яўген

Групы: Сілавікі

Валерый Леанідавіч Раманоўскі — былы начальнік службы паветранай выведкі. Асуджаны судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (Здрада дзяржаве). Справу разглядаў у закрытым фармаце суддзя Буруноў Яўген з 28 сакавіка па 15 траўня 2023 года. Прысуд, вынесены Валерыю, невядомы.

У снежні 2022 года тэлеканал "Беларусь 1" выпусціў фільм пра контрразведку КДБ, дзе расказалі пра беларусаў і грамадзян іншых краін, якіх абвінавачваюць у працы на замежныя спецслужбы. Валерыя Раманоўскага ў фільме назвалі "былым начальнікам службы паветранай разведкі". У сюжэце "Беларусь 1" гаворыцца, што падчас службы сваяк з Літвы "звёў" падазраванага з агентамі дэпартамента дзяржбяспекі краіны. Для іх Раманоўскі фатаграфаваў службовыя дакументы, а аднойчы перадаў спецслужбам звесткі аб будаўніцтве БелАЭС, сцвярджаецца ў фільме.

Актуальнае месца ўтрымання высвятляецца.

2 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

За "здраду дзяржаве" пачалі судзіць былога начальніка службы паветранай выведкі

4 траўня 2023 года ў Віцебскім абласным судзе пачалі разглядаць справу Валерыя Раманоўскага — былога начальніка службы паветранай выведкі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»