Ігар Кузаўка
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 студзеня 1987
Дата затрымання: 9 верасня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Пісарэвіч Яўген
Месца зняволення: ПК № 17
Заява аб прызнанні палітвязнем
Ігара Яраслававіча Кузаўка асудзілі ў снежні 2024 году да пазбаўлення волі. Дакладны тэрмін невядомы. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу.
Справу разглядзеў у Мінскім гарадскім судзе Яўген Пісарэвіч.
7 лютага 2025 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Юрый Руткоўскі.
20 лютага 2025 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
28 лютага 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў турме № 4, адбывае тэрмін у ПК № 17.