Ягор Волкаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 красавіка 1969

Дата затрымання: 3 лютага 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Унукевіч Тамара

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Бізнесмены

Справы: Данаты, Пратэсты Мінск

Ягор Анатольевіч Волкаў быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З 30 красавіка па 6 траўня 2024 года справу разгледзела суддзя Унукевіч Тамара.

Ягору Волкаву мінчук, вучыўся ў 50-й школе. Пасля скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). З 1990-х Волкаў пачаў займацца бізнесам. Вядома, што яго сфера — гэта грузаперавозкі, у тым ліку вадкіх грузаў. Бізнес мужчыны даволі буйны, аўтапарк яго фірмы — да сотні грузавых аўто.

23 ліпеня 2024 года будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Кучук Дзіна.

9 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае пакаранне ў ПК № 17

55-гадоваму бізнэсмену прысудзілі тры гады калоніі за данаты і пратэсты

Стала вядома, што 6 траўня 2024 году 55-гадоваму бізнэсоўцу Ягору Волкаву прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі. Яго абвінавацілі ў ахвяраванні і ўдзеле ў мірным сходзе паводле арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) і арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»