Арцём Ліцевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 лютага 1982

Дата затрымання: 9 чэрвеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Ананіч Алена, Чарапанава Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Арцём Ліцевіч

Ліцевіч Арцём Юр'евіч у 2003 годзе пачаў працаваць у міліцыі. Пасля паступіў у Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. Але ў 2008-м яго звольнілі ў званні старшага сяржанта за "парушэнне ўмоваў кантракта". Далей ён працаваў дальнабойшчыкам. Вядома, што яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь.

Асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 3 ст. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 ст. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З 18 па 24 кастрычніка 2024 года справу разгледзела суддзя Ананіч Алена.

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь 24 снежня 2024 года разгледзеў апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Іванкоў Аляксандр Іванавіч.

11 студзеня 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

На 31 студзеня 2025 г. прызначаны разгляд справы Арцёма паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) і арт. 369  КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Святлана Чарапанава. 3, 4 лютага разгляд працягнуўся. 

Напрыканцы студзеня 2025 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Утрымліваецца ў СІЗА № 1

Адрас утрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»