Вадзім Наўцэня
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 лістапада 1986
Дата затрымання: 27 верасня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Карасінскі Дзмітрый
Месца зняволення: СІЗА-7
Справы: Пратэсты Брэст
Вадзіму Вячаслававічу Наўцэню прызначылі тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).
У Брэсцкім абласным судзе 27 верасня 2024 году яго асудзілі паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс вёў суддзя Дзмітрый Карасінскі.
6 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
3 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Юрый Руткоўскі.
У Брэсце мужчыну асудзілі паводле пяці крымінальных артыкулаў на тры гады калоніі