Руслан Ліннік

блогер, асуджаны да 4 гадоў калоніі

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 снежня 1982

Дата затрымання: 20 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Машкетаў Юрый

Пракурор: Серакоў Яўген

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Блогеры

Сімвалічны/ая хросны/ая: Сара Нані, дэпутатка нямецкага Бундэстагу

Руслан Ліннік. Скрыншот з відэароліка блогера

Руслан Міхайлавіч Ліннік — беларускі youtube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы. Па стане на люты 2021 года на яго канале больш за 90 тысячаў падпісантаў.

Руслан быў затрыманы 20 лютага 2021 года ў Віцебску, затым яго перавезлі ў ІЧУ Мінска, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага. Яму прад'яўлена абвінавачванне па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).

Згодна з абвінавачваннем, ён размясціў у сваім канале ролік з абразамі прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства. МУС паведаміла, што Ліннік доўгі час хаваўся, але "супрацоўнікі сталічнага ўпраўлення ГУУБ МУС затрымалі яго, нягледзячы на канспіратыўны лад жыцця і рэгулярную змену месца жыхарства".

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 верасня 2021 года вынеслі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага ютуб-блогера Руслана Лінніка. Яго прызналі вінаватым па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп). Паводле версіі абвінавачванні, гэта ўтрымлівалася ў відэароліках блогера на яго ютуб-канале ў адносінах Аляксандра Лукашэнкі, ужо былых старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева і ягонага намесніка Генадзя Казакевіча, міністра абароны Віктара Хрэніна. Суддзя Юрый Машкетаў пакараў Руслана Лінніка чатырма гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор Яўген Серакоў. На судзе Руслан Ліннік не прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў, а ў апошнім слове распавёў пра ціск, псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне з боку сілавікоў.

Паводле версіі абвінавачвання, абразы і паклёп у адносінах да Аляксандра Лукашэнкі, ужо былых старшыні КДБ Валерыя Вакульчык, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева і ягонага намесніка Генадзя Казакевіча, міністра абароны Віктара Хрэніна змяшчаюцца ў відэароліках Руслана Лінніка на яго ютуб-канале.

У Мінскім гарадскім судзе 19 лістапада 2021 разгледзелі апеляцыйную скаргу на прысуд Руслана Лінніка. У сваёй скарзе блогер паказаў, што довады суда ў прысудзе не адпавядаюць фактычным акалічнасцям справы. Але судовая калегія пад старшынствам Алены Ананіч пакінула прысуд без зменаў. 

У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Руслана з Турмы №4 у шклоўскую ПК №17.

Лукашэнка, Караеў, Вакульчык, Хрэнін: за паклёп і абразы каго судзяць ютуб-блогера Руслана Лінніка?

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 14 верасня пачаўся суд над палітзняволеным ютуб-блогерам Русланам Ліннікам, якога за кратамі ўтрымліваюць сем месяцаў.

"Я быў вымушаны прызнаць віну і агаварыць сябе". Блогера Руслана Лінніка асудзілі да чатырох гадоў калоніі

У апошнім слове Руслан Ліннік распавёў падрабязнасці свайго пераследу

 

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»