Наталля Буракоўская
Палітзняволеная
Дата затрымання: 27 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шаўцоў Віктар
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Юрысты і адвакаты
Наталля Мікалаеўна Буракоўская была адвакатам і партнёрам у кампаніі Parada+partners. Была пазбаўлена ліцэнзіі. Скончыла БДУ. Наталля - інструктар Кундаліні Ёгі школы Ёгі Бхаджана, мае міжнародны сертыфікат KRI інструктара 2-га ўзроўню.
Яе асудзілі ў Менскім раённым судзе паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) да 3 гадоў пазбаўлення волі. Справу з 2 лістапада па 1 снежня 2023 года разгледзеў суддзя Шаўцоў Віктар.
27 лютага 2024 разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі Алена Бачышча.