Дзмітрый Сіўко

Палітвязень

Дата нараджэння: 30 ліпеня 1978

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: прымусовае лячэнне

Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

Дзмітрый Вітальевіч Сіўко — грамадзянін Латвіі. Быў асуджаны за каментар у судзе Чыгуначнага раёна горада Гомеля ў закрытым судовым слуханні 26 кастрычніка 2021 г. паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разгледзеў суддзя Шаршнёў Яўген.

5 і 19 студзеня 2022 года ў закрытым судовым слуханні разгледзелі апеляцыю. Рашэнне суда: Прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»