Вадзім Гусеў
Палітвязень
Дата затрымання: 28 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 1 год і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Сяргейка Мікалай
Месца зняволення: ПК № 11
Вадзім Валер'евіч Гусеў са Шчучына адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу па арт. 328 КК, дзе яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі (10 месяцаў і 7 дзён).
Будучы ў ПУАТ, напісаў "абразлівыя" каментары пра прадстаўнікоў улады, за што яго асудзілі па арт. 369 КК на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Адбывае пакаранне ў ПК № 11.
22 студзеня 2024 г. адбудзецца новы суд над Вадзімам у ваўкавыскім судзе па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Мікалай Сяргейка. Ён прызначыў палітвязню 1 год пазбаўлення волі.
Згодна з пастановай, "на падставе ч. 1 арт. 73 КК Рэспублікі Беларусь да зноў прызначанага пакарання па гэтым прысудзе Гусеву далучыць часткова ў выглядзе 3-х месяцаў неадбытага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі і цалкам далучыць неадбыты штраф 1 850 руб., прызначаныя па выраку суда Шчучынскага раёна Гродненскай вобласці ад..**** , і канчаткова да адбыцця абвінавачанаму па сукупнасці прысудаў прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 года 3 месяцы, са штрафам 1 850 руб., з адбываннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму".
4 красавіка 2024 г. у Вадзіма адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Віталь Кулеш.
Палітвязню Вадзіму Гусеву дадалі яшчэ адзін год зняволення