Сяргей Луферэнка
Палітвязень
Дата нараджэння: 31 жніўня 1972
Дата затрымання: 17 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Гурын Руслан
Месца зняволення: ПК № 3
Электраманцёра Сяргея Пятровіча Луферэнку затрымалі нібыта за тое, што ў сацсетках ён размяшчаў «экстрэмісцкія» матэрыялы, абражаў Лукашэнку, службовых асоб і зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Як сцвярджаюць сілавікі, яму пагражае арт. 361-1 КК РБ «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім». Мужчыну ўзялі пад варту.
2 чэрвеня 2022 года у судзе Ленінскага раёна горада Гродна па ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады) асудзілі Луферэнку Сяргея Пятровіча. Справу разглядаў суддзя Руслан Гурын.
Адбывае пакаранне ў ПК-3.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.