Дзмітрый Папкоў

Палітвязень

Дата затрымання: 9 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Ясенка Наталля

Месца зняволення: Турма № 4

10 ліпеня 2023 года суд Кастрычніцкага раёна прыгаварыў 29-гадовага магіляўчаніна Дзмітрыя Аляксандравіча Папкова да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Яго прызналі вінаватым у паклёпе (ч. 2 арт. 367 КК РБ) і абразе (ч. 1 арт. 368 КК РБ) у дачыненні да Лукашэнкі. Летам і восенню 2021 года Папкоў двойчы паставіў адзнаку "Клас" на публікацыю ў пабліку "Стоп Лука" ў "Аднакласніках", з-за чаго публікацыі сталі бачныя ў стужцы на старонцы магіляўчаніна. У пастах змяшчалася інфармацыя аб дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, якая, на думку суда, з'яўлялася паклёпніцкай і ганьблівай. Вядома, што мужчына прызнаў сваю віну.

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Наталля Ясенка вырашыла, што сваімі дзеяннямі Папкоў нібыта садзейнічаў пагаршэнню канфлікту ў грамадстве на глебе адрозненняў у грамадска-палітычных поглядах, і вырашыла пакараць магіляўчаніна рэальным пазбаўленнем волі тэрмінам на 2 гады.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»