Ксенія Алькенава
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1986
Дата затрымання: 11 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 верасня 2023
Суддзя: Хаткевіч Яўген
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Данаты
Ксенія Аляксандраўна Алькенава — супрацоўніца IT-кампаніі "Гейм Стрым". Яе затрымалі 11 сакавіка ў Мінску. Паводле сілавікоў, у 2020-2021 гадах праз данаты ў Facebook яна зрабіла 9 плацяжоў у фонды салідарнасці на агульную суму 425$. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ператрусу, падчас якога ў Алькенавай знойдзены і канфіскаваны БЧБ-сцяг, 20 000$ і аргтэхніка.
Цяпер яе абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) — пры гэтым у рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічае.
Суд над палітзняволенай адбыўся 10 ліпеня 2023 г. ў Мінгарсудзе, суддзя Яўген Хаткевіч. Вынік суда — 4 гады ў калоніі агульнага рэжыма.
29 верасня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыі Ксеніі ў Вярхоўным судзе.
8 кастрычніка 2023 г. Ксенію з СІЗА-1 накіравалі ў гомельскую ПК-4.
13 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Ксенію ў "спіс экстрэмістаў".