Артур Канапацкі
Палітвязень
Дата затрымання: 9 ліпеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Братанава Святлана
Месца зняволення: СІЗА-7
У судзе Лунінецкага раёна 28 кастрычніка 2024 году пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Артура Рыгоравіча Моўчана і Артура Мікалаевіча Канапацкага паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Святлана Братанава. Хлопцаў судзілі за тое, што яны ў 2021 годзе знялі з будынку крамы дзяржаўны сцяг.
Аднаго з затрыманых знайшлі па адбіткаў пальцаў, які той здаваў падчас прызыўной кампаніі ў 2024 годзе.
31 кастрычніка 2024 году іх асудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі кожнага.
24 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Андрэй Лешчанка.
У Лунінцы сяброў дзяцінства пазбавілі волі за "здзек з дзяржсімвалаў"