Вадзім Барысаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 лютага 1986

Дата затрымання: 19 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пакунова Вікторыя

Пракурор: Пасемка Святлана

Вадзім Сяргеевіч Барысаў. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 31 кастрычніка 2023 года ў выязным пасяджэнні разгледзеў крымінальныя справы мясцовых жыхароў Алега Волка і Вадзіма Сяргеевіча Барысава. Іх абвінавацілі ў  здзеку над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса

Судовы працэс, які праходзіў непасрэдна ў баранавіцкім СІЗА №6, вяла суддзя Вікторыя Пакунова. Яна прызначыла мужчынам па аднаму году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Актуальны адрас высвятляецца. 

19 студзеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Вадзіма ў Брэсцкім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі Дзмітрый Карасінскі.

9 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

"Узяў з сабой як сувенір на памяць": у Баранавічах за здзек над дзяржаўным сімвалам судзілі двух мужчын

Суд Барнавіцкага раёна і горада Баранавічы 31 кастрычніка 2023 года ў выязным пасяджэнні разгледзеў крымінальныя справы мясцовых жыхароў Алега Волкава і Вадзіма Барысава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»