Дзмітрый Палякоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 траўня 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Юрчанка Міхаіл

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Дзмітрый Сямёнавіч Палякоў быў асуджаны за абразу прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Прысудам суда Першамайскага раёна Віцебска 29 студзеня 2024 года яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка.

Таксама з Палякова спагнаная кампенсацыя маральнай шкоды на карысць траіх пацярпелых на агульную суму 5500 рублёў.

16 красавіка 2024 г. у Дзмітрыя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Андрэй Прэйс.

19 красавіка 2024 уключаны МУС у "спіс экстрэмістаў".

Утрыімліваўся ў СІЗА № 2. Актуальны адрас невядомы. 

Жыхар Віцебска атрымаў паўтары гады калоніі за абразу супрацоўнікаў міліцыі

Судом Першамайскага раёна Віцебска 29 студзеня 2024 года разгледжаная крымінальная справа па абвінавачванні 43-гадовага Дзмітрыя Палякова ў абразе прадстаўнікоў ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»