Аляксандр Кудрэвіч

Палітвязень

Дата затрымання: 7 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Месца зняволення: СІЗА-1

Аляксандра Андрэевіча Кудрэвіча затрымалі ў студзені 2024 году. У Мінскім гарадскім судзе 19 снежня 2024 году пачалі разглядаць справу супраць  яго. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца). Справу разглядае Любоў Сімахіна. Верагодна, ён працаваў у Дэпартаменце крымінальнай выведкі, які падаў супраць Аляксандра пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.

Аляксандра затрымалі, верагодна, у студзені 2024 года. Паводле інфармацыі ў ягоных сацсетках, мужчына жанаты, у 2014 годзе скончыў БДУІР.

За "здраду дзяржаве" будуць судзіць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі

Аляксандра затрымалі, верагодна, у студзені 2024 года.

 

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»