Алег Волк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 сакавіка 1991
Дата затрымання: 19 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 чэрвеня 2024
Суддзя: Пакунова Вікторыя
Пракурор: Пасемка Святлана
Алег Аляксандравіч Волк. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 31 кастрычніка 2023 года ў выязным пасяджэнні разгледзеў крымінальныя справы мясцовых жыхароў Алега Аляксандравіча Волка і Вадзіма Сяргеевіча Барысава. Іх абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.
Судовы працэс, які праходзіў непасрэдна ў баранавіцкім СІЗА № 6, вяла суддзя Вікторыя Пакунова. Яна прызначыла мужчынам па аднаму году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Актуальны адрас высвятляецца.
16 студзеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Алега. Старшыня судовай калегіі Дзмітрый Карасінскі.
26 студзеня 2024 г. унесены ў "спіс экстрэмістаў".
Па падліках мусіў выйсці на волю 3 чэрвеня 2024 г.
"Узяў з сабой як сувенір на памяць": у Баранавічах за здзек над дзяржаўным сімвалам судзілі двух мужчын