Уладзіслаў Савіцкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 чэрвеня 1996
Дата затрымання: 31 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Грыгаровіч Мікалай
Пракурор: Буры Генадзь
Месца зняволення: ПК № 15
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Уладзіслаў Аляксандравіч Савіцкі — жыхар Баранавічаў. Быў затрыманы ў студзені 2023 года, першапачаткова па падазрэнні ў падпалах "Табакерак". Пасля яму паставілі у віну абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу), а таксама па ч. 2 гэтага ж артыкула: "тыя ж дзеянні, здейсненыя паўторна, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў".
Справу Уладзіслава разглядаў Брэсцкі абласны суд 25 мая, затым 1 чэрвеня, 21 і 22 чэрвеня 2023 г.
Вядома, што мужчыну ставяць ў віну тое, што 8 сакавіка 2021 года ў Instagram ён выклаў сторыс "з тварам Лукашэнкі ў жаночым абліччы" і тэкстам: «C 8 сакавіка, Дарагія жэншчыны. Жэстачайшаго здароўя і толькі прыемных ашчушчаний». За гэта абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК.
Таксама Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён некалькі разоў адправіў у бот "Nexta" відэа і тэксты (напрыклад, відэа расійскі вайсковых самалётаў і цягнікі з расійскімі вайскоўцамі). Гэта кваліфікавалі як "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" па ч.1 арт. 361-4 КК.
15 верасня 2023 г. МУС дадала Уладзіслава ў спіс "экстрэмістаў".
Да суда Уладзіслаў знаходзіўся ў СІЗА-7.
22 чэрвеня 2023 г. асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму, утрымліваецца ў ПК-15.