Вадзім Шылько
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 верасня 1983
Дата затрымання: 12 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 лютага 2023
Суддзя: Дабрадзей Анатоль
Месца зняволення: ПК № 17
Вадзім Антонавіч Шылько — вайсковы рэканструктар, які ўдзельнічаў у пастаноўках на «Лініі Сталіна» — асуджаны паводле ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справа разглядалася з кастрычніка па лістапад 2022 г. у Мінскім абласным судзе.
На старонцы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" Шылько, прызнанай экстрэмісцкай, размешчаны некалькі фатаграфій асуджанага, які ўдзельнічае ў пастаноўках у форме салдата Вермахта. Ніякай інфармацыі, якая ўслаўляе нацызм, Шылько не публікаваў.
14 лютага 2023 г. Вярхоўны суд разглядаў апеляцыйную скаргу палітвязня.