Яўген Комбуль
памочнік машыніста
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 траўня 1985
Дата затрымання: 20 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена
Месца зняволення: Турма № 4
Справы: Акцыі на чыгунцы
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Яўген Міхайлавіч Комбуль — памочнік машыніста з Брэста. Быў затрыманы 20 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 1 і 2 арт. 339 КК (Хуліганства) і па арт. 309 КК (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).
Эпізоды, якія ставіліся ў віну Комбулю:
- вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП»;
- размяшчэнне на праезнай частцы дарогі і падпал трох аўтамабільных колаў;
- пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў;
- усталяванне на чыгуначных шляхах металічнага провада, з прычыны чаго электрацягніку быў пададзены сігнал аб спыненні.
18 траўня 2021 г. Яўген асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Зімой 2024 г. пераведзены на турэмны рэжым, з ПК № 1 у турму № 4.
Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак
«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек
Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"