Сяргей Белы
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 лістапада 1972
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ананіч Алена, Макарэвіч Міхаіл
Месца зняволення: СІЗА-1
Сяргей Уладзіміравіч Белы быў асуджаны Мінскім гарадскім судом па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. З 2 па 5 кастрычніка 2023 года справу разгледзела суддзя Ананіч Алена.
29 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
27 верасня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе разгледзяць крымінальную справу паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). Разглядаў справу Макарэвіч Міхаіл.
Утрымліваўся ў СІЗА № 1.
6 снежня 2024 г. у Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Эдгар Марцірасян.
Асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, адрас невядомы.
Пра Сяргея вядома, што ён родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі.