Павел Юхневіч
актывіст "Еўрапейскай Беларусі"
Дата нараджэння: 30 чэрвеня
Дата затрымання: 25 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Павел Юхневіч – актывіст "Еўрапейскай Беларусі", быў адным са стваральнікаў і актыўным ўдзельнікам апазіцыйнага руху “Зубр”.
За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную дзейнасць неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.
Павел быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Андрэем Войнічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ("Удзел у масавых беспарадках"). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты "Еўрапейскай Беларусі" сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. У затрыманых канфіскавалі ўсю тэхніку, сцягі, асабістыя рэчы.
1 кастрычніка Паўлу Юхневічу было прад'яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.