Уладзіслаў Яцэнка

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1991

Дата затрымання: 9 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Доля Мікалай

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

Уладзіслаў Аляксандравіч Яцэнка — жыхар Гомеля, якога абвінавацілі паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Разам з Уладзіславам па гэтай справе таксама асудзілі і Кірыла Плакушчава.

Судовы працэс пачаўся 29 лістапада 2022 г. і доўжыўся паўтара месяца з перапынкамі. Паводле матэрыялаў справы, адзін з хлопцаў неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў батальёне Кастуся Каліноўскага, "Азове" і іншых фармаваннях Узброеных Сіл Украіны. Таксама Уладзіслаў перавёў 21 еўра для батальёна Кастуся Каліноўскага. Таксама абодвух хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны наносілі цынічныя надпісы і выявы на сцены будынкаў у абласным цэнтры. Суд ацаніў шкоду ў 132 рублі.

Гомельскі абласны суд 9 студзеня 2023 года прызнаў Уладзіслава Яцэнку вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў, шляхам іх частковага складання, прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Мікалая Доля

Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд адбыўся 17 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.

Цяперашняе месцазнаходжанне ўдакладняецца.

За дапамогу батальёну Каліноўскага — пяць гадоў калоніі, за "цынічныя" надпісы супраць вайны — паўтара года

Гомельскі абласны суд 9 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе двух жыхароў Гомеля – Уладзіслава Яцэнкі і Кірыла Плакушчава. Іх абвінавацілі паводле арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»