Кірыл Плакушчаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 верасня 2001
Дата затрымання: 9 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Доля Мікалай
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Кірыл Аляксандравіч Плакушчаў — жыхар Гомеля, прызнаны вінаватым паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Разам з Кірылам па гэтай справе асудзілі і Уладзіслава Яцэнку.
Судовы працэс пачаўся 29 лістапада 2022 г. і доўжыўся паўтара месяца з перапынкамі.
Гомельскі абласны суд 9 студзеня 2023 года прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін паўтара года з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Мікалая Доля.
Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд адбыўся 17 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.
Цяперашняе месцазнаходжанне ўдакладняецца.
За дапамогу батальёну Каліноўскага — пяць гадоў калоніі, за "цынічныя" надпісы супраць вайны — паўтара года