Станіслаў Шапель
Палітвязень
Дата затрымання: 9 красавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Клімаў Павел
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Станіслаў Сяргеевіч Шапель родам з вёскі Анеліна Быхаўскага раёна, але апошнім часам жыў у Магілёве. Хлопцу 18 год. Ён родам са шматдзетнай сям'і, мае малодшую сястру і старэйшага брата. Маці гадавала іх адна. Шапель быў адным з удзельнікаў фільма "Дзеці на прыцэле" на АНТ. Там яго прадставілі як агента ўкраінскіх спецслужбаў - маўляў, хлопец запісаў відэа, што «гатовы працаваць супраць ФСБ і Пуціна». Абвінавачваецца ў тым, што ён пагадзіўся быць кур'ерам для «арганізацыі, якую курыравала СБУ». У цяперашні час ён ужо адбывае пакаранне - за махлярства (ч. 4 арт. 209 КК).
Быў асуджаны ў Магілёўскім абласным судзе ў закрытым судовым паседжанні паводле ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019). 29, 30 і 31 ліпеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Клімаў Павел.
18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»
Затрымалі семярых маладзёнаў. Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызма" і "здрадзе дзяржаве"