Уладзімір Машкоўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 сакавіка 1979
Дата затрымання: 15 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Новікава Валянціна
Месца зняволення: ПК № 17
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Уладзімір Ігаравіч Машкоўскі асуджаны судом Мазырскага раёна Гомельскай вобласці па ч. 1 арт. 342, ч. 2 арт. 367, ч. 1. арт. 368, арт. 369 Крымінальнага кодэксу. Суддзя Новікава прысудзіла Уладзіміру 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Справа разглядалася з 23 сакавіка па 19 красавіка 2023 года.
9 чэрвеня 2023 года адбылася апеляцыя ў Гомельскім абласным судзе. Уладзімір этапаваны ў ПК-1 г. Наваполацка.
7 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У пачатку кастрычніка 2023 г. пераведзены ў ПК-17.
Вядома, што ў палітвязня трое дзяцей — сын і дзве маленькія дачушкі.