Юрый Аверкаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Дудаль Антон, Ланчава Ірына

Аверкаў Юрый Львовіч быў асуджаны ў судзе Кіраўскага раёна паводле арт. 369 КК (Знявага прадстаўніка ўлады). 11 чэрвеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Дудаль Антон.

13 жніўня 2024 г. разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Каралёў Сяргей.

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым жыхаром Кіраўска, якога абвінавачваюць у сувязі з ініцыятывай «кааліцыяй пратэсных двароў». У сюжэце казалі, што імя затрыманага — Юрый Аверкаў. Ён з'яўляецца адміністратарам «дэструктыўнага тэлеграм-канала» Кіраўска. У роліку закадравы голас паведамляе, што мужчына ў канале заклікаў людзей выходзіць на вуліцы і «парушаць грамадскі парадак». Таксама Аверкаў нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога» і нібыта збіраўся «ўсталяваць схаваную камеру на выбарчым участку».

30 верасня 2024 года ў Магілёўскім абласным судзе ў закрытым судовым пасяджэнні суддзя Ланчава Ірына Рамізаўна разгледзела справу паводле ч. 3 арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).

У Магілёве судзяць мужчыну, якога затрымалі за тое, што збіраўся "ўсталяваць схаваную камеру на выбарчым участку"

У судзе Магілёўскай вобласці 30 верасня распачаўся суд над раней асуджаным за каментары жыхаром Кіраўска Юрыем Аверкавым. Летам яго судзілі за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК), а цяпер мужчыну абвінавачваюць у "навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках" (ч. 3 арт. 293 КК) і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс у закрытым рэжыме вядзе Ірына Ланчава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»