![]()
Праваабаронца Марфа Рабкова з турмы: Змагу перадаваць лепшыя перадачы, але спадзяюся, што гэта больш не спатрэбіцца
![]()
Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай
Дата нараджэння: 6 студзеня 1995
Дата затрымання: 17 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Асабліва злоснае хуліганства
арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: СІЗА-1
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Агнешка Бругер, намесніца кіраўніка парламенцкай групы “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу
Марфа Аляксандраўна Рабкова — каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца.
Была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. У яе кватэры быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы. Пазней Вадзіма адпусцілі.
Марфе Рабковай паведамілі, што яна затрыманая ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). Па гэтым артыкуле ёй і было прад'яўлена абвінавачванне.
19 верасня яе перавялі з ІЧУ ў СІЗА № 1 у г. Мінску.
11 лютага Марфе прад'явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч.2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі).
У лістападзе 2021 Марфа паведаміла сваякам у лісце, што яе будуць судзіць паводле 11 артыкулаў КК: ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў); ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (Падрыхтоўка і наўмыснае стварэнне ўмоў да ўдзелу ў масавых беспарадках); ч. 3. арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці); ч. 1. арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт); ч. 1. арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання); ч. 1 арт. 285 (Кіраўніцтва злачыннай арганізацыяй); ч. 3. арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці групай асоб); ч. 2. арт. 339 (Злоснае хуліганства); ч. 3 арт. 339 (Асабліва злоснае хуліганства); арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці); ч. 3 арт. 218 (Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненыя арганізаванай групай); ч. 2. арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў, учыненыя групай асоб). Цяпер Марфе пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
11 студзеня 2022 справу, матэрыялы якой складаюць 160 тамоў, перадалі ў пракуратуру.
У падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем яе неадкладнага вызвалення выказаліся міжнародныя праваабарончыя арганізацыі: Amnesty International, Front Line Defenders, Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў і FIDH).
25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы. Паводле хадайніцтва пракурора Рамана Бізюка суддзя Сяргей Хрыпач закрыў працэс. Прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ёсць матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці".
![]()
"У судзе так захацелася дадому!" Распавядаем пра справу Марфы Рабковай – 27-гадовай праваабаронцы "Вясны", якой пагражае 20 гадоў турмы
![]()
На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі
![]()
"Ціхенька спявала "Купалінку", каб не было страшна". Марфа Рабкова — пра свой першы дзень суда
![]()
Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым
![]()
Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра стан здароўя праваабаронцы Марфы Рабковай
![]()
Абсерваторыя заклікае да тэрміновых мераў у сувязі з будучым судом і пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай
![]()
Боль у жываце, запаленне лімфавузлоў і крышэнне зубоў. Здароўе Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца
![]()
Урад Беларусі адказаў ААН па "справе Вясны": "Крымінальная пераслед не звязаны з іх працай па прасоўванні правоў чалавека"
![]()
Марфа Рабкова — "Праваабаронца года"
![]()
"Паміж Бабарыкам і Калеснікавай". Што пагражае Рабковай?
![]()
У Стакгольме прайшла фотаакцыя ў падтрымку палітзняволеных сябраў “Вясны”
![]()
Перажывала, што "недавучаная". Студэнцкі шлях Марфы Рабковай
![]()
Amnesty International: Патрабуйце пачаць лячэнне праваабаронцы Марфы Рабковай, якой у СІЗА адмаўляюць у меддапамозе
![]()
Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”
![]()
Пішыце лісты салідарнасці для праваабаронцы Марфы Рабковай
![]()
Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай
![]()
Праваабаронца Марфа Рабкова з турмы: Змагу перадаваць лепшыя перадачы, але спадзяюся, што гэта больш не спатрэбіцца
![]()
Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай
![]()
Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай выставілі новыя абвінавачванні. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы
✉️ Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
✉️ Як зрабіць грашовы перавод зняволенаму?
✉️ Наша сіла — ў салідарнасці! Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
✉️ Напішы ліст і адпраў паштоўку. Пра што і як пісаць?
🤝 Далучайся да ініцыятывы «Вызваленне-2020» (для родных палітвязняў)
💡 Што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду?