Уладзімір Гарох
жыхар Навагрудку, асуджаны на 7 гадоў узмоцненага рэжыму
Дата нараджэння: 26 траўня
Дата затрымання: 18 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Арганізацыя масавых беспарадкаў
арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: СІЗА-6

Уладзімір Гарох - жыхар Навагрудку. Быў затрыманы 18 жніўня па так званай “Карэліцкай справе” - аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Уладзіміру Гароху было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Падрыхтоўка да масавых беспарадкаў”.
Сутнасць абвінавачвання ў тым, што гэтым летам нібыта ён наўмысна рыхтаваўся да масавых беспарадкаў у Навагрудку і некаторых іншых населеных пунктах і намагаўся прыцягнуць да іх вялікую колькасць людзей. Для гэтага ён, згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах. Згодна з афіцыйнай версіяй, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі. Аднак ён не паспеў нічога зрабіць, бо сёмага жніўня яго дзейнасць выкрылі і спынілі праваахоўнікі.
Таксама яго абвінавачваюць ў публічнай абразе Лукашэнкі: 14 жніўня ён размясціў у чаце “Наваградак для жыцця” з “непрыстойныя па форме і прыніжальныя па накіраванасці выказванні…якія ўтрымліваюць негатыўную ацэнку А.Лукашэнкі”. У гэты час яго дзеці былі затрыманыя падчас мірных пратэстаў у Мінску.
Утрымліваўся ў турме г. Гродна. Затым быў пераведзены ў СІЗА-6 Баранавічаў.
Справа Гароха перададзена ў Навагрудскі раённы суд.
15 снежня ў судзе Наваградскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі.
29 снежня быў агучаны прысуд: Уладзіміру Гароху прысудзілі 6 гадоў і 6 месяцаў па ч. 1 арт. 293 і 1 год па арт. 368. Шляхам частковага складання канчатковае пакаранне склала 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Храналогія судовых пасяджэнняў па справе Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі:
![]()
Наваградак: палітвязень кажа, што правяраў адэкватнасць сведак – сведкі палічылі гэта праверкай міліцыі
![]()
Наваградак: пракурор запрасіў восем гадоў пазбаўлення волі для палітвязня Гароха
![]()
У Наваградку асудзілі палітвязняў: Кірэшчанка атрымаў паўтары гады агульнага рэжыму, Гарох — 7 гадоў узмоцненага