Дзяніс Кірэшчанка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 студзеня 1984

Дата затрымання: 8 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 30 кастрычніка 2021

Суддзя: Аляхновіч Васіль

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Фота TUT.BY

Дзяніс Аляксандравіч Кірэшчанка быў затрыманы 8 жніўня 2020 года ў межах справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у Навагрудку і Карэлічах. Разам з Дзянісам па справе праходзіў палітвязень Уладзімір Гарох. 

Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах, пасля быў пераведзены ў турму Гродна. Дзянісу Кірэшчанку было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Навучэнне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках).

Згодна з абвінавачваннем, 5 жніўня 2020 года ў Карэлічах падчас сустрэчы з людзьмі Дзяніс паведаміў пра магчымасць выкарыстаць падчас акцый пратэсту пасля выбараў у якасці зброі і аказання супраціву тэлескапічныя дручкі, а таксама прадэманстраваў, як з імі трэба абыходзіцца. Таксама, згодна з абвінавачваннем, ён паведаміў пра асоб, якія гатовыя былі ўдзельнічаць у масавых беспарадках, а таксама пра магчымасць аплаты.

Утрымліваўся ў турме Гродна, затым яго перавялі ў Баранавічы, СІЗА-6.

15 снежня 2020 года ў судзе Навагрудскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Дзяніса Кірэшчанкі і Уладзіміра Гароха.

29 снежня 2020 года быў агучаны прысуд: Дзянісу Кірэшчанку прысудзілі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

30 кастрычніка 2021 года выйшаў на волю з ПК № 1.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс былога палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

У Наваградку асудзілі палітвязняў: Кірэшчанка атрымаў паўтара года агульнага рэжыму, Гарох — 7 гадоў узмоцненага

У судзе Наваградскага раёна 29 снежня 2020 года вынесены прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку.

Наваградак: пракурор запрасіў восем гадоў пазбаўлення волі для палітвязня Гароха

18 снежня 2020 года пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Дзяніса Кірэшчанкі і восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — для Уладзіміра Гароха.

Наваградак: палітвязень кажа, што правяраў адэкватнасць сведак – сведкі палічылі гэта праверкай міліцыі

15 снежня 2020 года ў судзе Наваградскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі. Заслуханыя матэрыялы справы, палітвязні і сведкі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»