Дзмітрый Гулін

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 кастрычніка 1969

Дата затрымання: 13 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 14 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бандарэнка Святлана

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Ваенныя

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзмітрый Барысавіч Гулін — былы ваенны, тапограф. 15 снежня 2023 года Брэсцкае дзяржсмі апублікавала відэаролік пра яго затрыманне. Сілавікі называюць Дзмітрыя “агентам украінскіх спецслужбаў”. Былы вайсковец нібыта паведамляў украінскім вайскоўцам аб размяшчэнні расійскіх частак на тэрыторыі Беларусі. Як мяркуецца, затрыманы за ўдзел у пратэстных чатах. У фільме, знятым праўладным тэлеканалам, сцвярджаецца, што Зміцер нібыта ў 2020 зняў ролік-зварот да вайскоўцаў і сілавікоў, а яшчэ праз год звязаўся з арганізацыяй "Буслы ляцяць". Таксама, па версіі тэлеканала, Гулін маніторыў чаты "Брэст-97", "Гомель-97", "Калінкавічы", "Лунінец" і сам актыўна пакідаў там каментарыі.

Дзмітрыю былі прад'яўленыя абвінавачванні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 — абраза Лукашэнкі
  • арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 — распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 356 — здрада дзяржаве
  • арт. 367 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі

З 12 па 29 верасня 2023 года яго справу разглядала суддзя Бандарэнка Святлана. Рашэнне суда 29 верасня 2023 года: 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паколькі Дзмітрый 1 год і 3 месяцы правёў да суда ў СІЗА, тэрмін быў пералічаны з улікам адбытага, у выніку засталося 12 гадоў пазбаўлення.

Адбывае тэрмін у ПК-3

1 сакавіка 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Былога вайскоўца судзяць за перадачу ўкраінцам інфармацыі пра расейскія войскі

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачалі судзіць Дзмітрыя Гуліна — ваеннага ў адстаўцы, якога абвінавачваюць у дзейнасці на карысць украінскіх спецслужбаў. Працэс вядзе суддзя Святлана Бандарэнка.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»