Уладзімір Дудараў

каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці, асуджаны да 7,5 гадоў калоніі

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 траўня 1977

Дата затрымання: 11 чэрвеня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса — Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры
  • арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў

Вынік суда: 7 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 лютага 2022

Суддзя: Каролька Алена

Пракурор: Снытчанка Сяргей

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: Валанцёры штаба Бабарыкі

Групы: Дзяржслужачыя

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Рэната Альт, дэпутатка Бундэстага; раней — Юрген Мартэнс

Уладзімір Аляксеевіч Дудараў у 2020 годзе каардынаваў працу рэгіянальнай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

У 2001 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў у Магілёўскім гарвыканкаме. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У кастрычніку 2019 года пакінуў гэтую пасаду.

Раніцай 11 чэрвеня 2020 года ў галаўны офіс Белгазпрамбанка прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Ператрус таксама праходзіў у людзей, звязаных з Бабарыкам. Быў затрыманы і Уладзімір Дудараў.

У Чавускім раённым судзе 20 верасня 2021 года вынеслі прысуд па справе палітзняволенага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава. Старшыня суда Чавускага раёна Алена Каралько прызнала яго вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярстве (ч. 4 арт. 209 КК) і асудзіла да сямі з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дудараў сваю віну не прызнаў. Судовы працэс пачаўся 20 красавіка 2021 года. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор пракуратуры Чавускага раёна Сяргей Снытчанка.

У сярэдзіне лютага 2022 быў пераведзены з Турмы № 4 у бабруйскую папраўчую калонію № 2.

Палітзняволенага экс-намесніка кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава асудзілі да 7,5 гадоў калоніі

У Чавускім раённым судзе 20 верасня вынеслі прысуд па справе палітзняволенага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»