Дзяніс Жалязко
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 студзеня 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 верасня 2024
Суддзя: Казлоў Дзмітрый
Справы: Пратэсты Гомель
Дзяніс Уладзіміравіч Жалязко - ўраджэнец Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.
Апошні запіс на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" быў зроблены яшчэ ў сакавіку 2022 года. Акалічнасці ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Дзяніса высвятляюцца праваабаронцамі.
Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы);
- арт. 188 (паклёп”);
- ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
- ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
- ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
- ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі);
- ч. 1 арт. 368 (абраза Аляксандра Лукашэнкі);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
- арт. 369-1 (дыскрэдытацыя РБ).
Справу ў Гомельскім абласным судзе разглядаў суддзя Дзмітрый Казлоў. Пасяджэнні па справе адбыліся 5, 6, 13, 19, 26 чэрвеня і 2 ліпеня 2024 году. Прысуд - пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў і вялікі штраф.
6 верасня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.
13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА № 3, актуальны адрас невядомы.
У Гомелі па пратэсных артыкулах судзяць працаўніка гандлёвага дома "Рогачевъ"