Дзмітрый Мядзвецкі

Дата нараджэння: 29 сакавіка 1988

Дата затрымання: 2 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лобан Наталля

Месца зняволення: Турма № 1

Дзмітрый Мядзвецкі. Фота з сацыяльных сетак

Дзмітрыя Віктаравіча Мядзвецкага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні шляхоў зносін і абразе Лукашэнкі.

Мядзвецкага затрымалі 2 верасня 2022 года, а ўжо 6 верасня 2022 года з'явілася “пакаяльнае” відэа з затрыманнем Дзмітрыя, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце "Ліда 97%", дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў аб сваіх дзеяннях у плане "Перамога".

Паводле версіі сілавікоў мужчына заклікаў да страйку, пратэстаў, а таксама прапаноўваў ладзіць дыверсіі на чыгунцы.

Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 309 КК РБ – наўмыснае псаванне транспартнага сродку ці шляхоў зносін;
  • ч. 1 арт. 342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 1 арт. 368 КК РБ – абраза Лукашэнкі.

Суд завяршыўся за адзін дзень. Суд Лідскага раёна 14 лістапада 2022 года вынес прысуд. Суддзя Наталля Лобан прызнала Мядзвецкага вінаватым і пакарала яго пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыма.

"Рэйкавага партызана" ў Лідзе пакаралі трыма гадамі калоніі

Суд Лідскага раёна 14 лістапада вынес прысуд Дзмітрыю Мядзвецкаму, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні шляхоў зносін і абразе Лукашэнкі.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»