Дзмітрый Іванчанка
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 жніўня 1986
Дата затрымання: 11 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Хаткевіч Яўген, Свірыдаў Дзмітрый
Месца зняволення: Турма № 4
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітвязнем
Дзмітрый Аляксандравіч Іванчанка быў затрыманы 11 сакавіка 2022 года па крымінальнай справе ў межах чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
Паводле сведчанняў былога сукамерніка, Дзмітрыя затрымлівалі жорстка: супрацоўнікі ГУБАЗ моцна яго збілі і катавалі электрашокерам. Хлопец быў увесь у сіняках.
Утрымліваецца ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 10 кастрычніка 2022 г. Яўген Хаткевіч пачаў разгляд справы Дзмітрыя. Вынік суда высвятляюць праваабаронцы.
2 лютага 2023 г. КДБ уключыў палітвязня ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-1. Адбывае тэрмін у ПК № 2.
29 кастрычніка 2024 г., у Бабруйску разглядалася справу аб пераводзе Дзмітрыя на турэмны рэжым. Рашэнне прымаў суддзя Дзмітрый Свірыдаў.
У пачатку зімы 2024 г. стала вядома, што Дзмітрыя этапавалі ў турму № 4.