Тамаз Піпія

футбольны заўзятар

Палітвязень

Дата нараджэння: 10 ліпеня 1994

Дата затрымання: 26 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бандарэнка Святлана, Хрыпач Таццяна

Пракурор: Бізюк Раман, Сініцкі Фёдар

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Пратэсты Мінск

Тамаз Важавіч Піпія — футбольны заўзятар клуба "МТЗ-РІПА". Быў затрыманы 26 верасня 2020 г. у Гродне па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Ягоны брат — таксама палітзняволены Цімур Піпія.

Знаходзіўся ў статусе абвінавачанага па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 ліпеня 2021 г. асуджаны на 5 гадоў узмоцненага рэжыму.

Тамаза адміністрацыя калоніі № 1 перад Новым 2023 годам змяшчала ў ШІЗА, адкуль ён адразу трапіў у лякарню, бо захварэў у тых нечалавечых умовах.

У чэрвені 2024 года стала вядома, што палітвязень утрымліваецца ў ПКТ. 

19 жніўня 2024 г. тг-канал "АЧК-Беларусь" паведаміў, што ад Тамаза ўжо два месяцы няма ні лістоў, ні званкоў. Адміністрацыя наваполацкай калоніі адмаўлялася паведамляць пра яго стан і месцазнаходжанне. У красавіку яго змяшчалі ў ПКТ і неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА.

На 5 верасня 2024 г. у судзе г. Наваполацка адбыўся разгляд крымінальнай справы супраць Тамаза паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала Таццяна Хрыпач, якая прысудзіла Тамазу яшчэ 1,5 гады калоніі. 

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Віцебскім абласным судзе 5 лістапада 2024 г. Старшыня судовай калегіі Юрый Урбан.

Палітвязня Тамаза Піпію асудзілі яшчэ да паўтара года зняволення

У Наваполацку 5 верасня адбыўся суд над палітвязнем Тамазам Піпіям. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла палітвязню яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Двух палітвязняў будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" — ім могуць дадаць яшчэ па 2 гады

У Наваполацку і Мазыры 5 верасня адбудуцца суды над палітвязнямі Тамазам Піпіям і Уладзімірам Цыгановічам. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Для Уладзіміра гэта ўжо трэці суд за "непадпарадкаванне". Палітвязням могуць прызначыць яшчэ па два гады зняволення.

 Хроніка судовага працэса: 

Пушкінская, Няміга і Серабранка. За якія падзеі судзяць братоў Піпія, Шышлова і Болтуця?

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 7 траўня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да братоў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.

Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да "радыкалаў" ці "фашыстаў". У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак

На пасяджэннях, якія прайшлі 28 траўня і 1 чэрвеня, суд дапытаў сведак і азнаёміўся з першым томам пісьмовых матэрыялаў справы.

"Я супрацоўнік сам разумееш якога падраздзялення". У пісьмовых матэрыялах па справе антыфашыстаў аператыўныя апытанні, праслухоўка

Судовыя пасяджэнні 2 і 3 чэрвеня над антыфашыстамі Цімурам і Тамазам Піпія, Дзянісам Болтуцем і Віталём Шышловым працягнуліся допытам сведак і азнаямленнем з пісьмовымі матэрыяламі справы.

"Я разумеў: ідзе марш незадаволеных тым, што адбываецца ў нашай краіне". У судзе па масавых беспарадках дапытваюць абвінавачаных

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска на працэсе па справе аб масавых беспарадках 10 чэрвеня былі дапытаныя абвінавачаныя Дзяніс Балтуць і Віталь Шышлоў.

"Я не дзейнічаў ні па якіх загадах, у мяне ўласная грамадзянская пазіцыя". У судзе дапыталі братоў Цімура і Тамаза Піпія

14 чэрвеня ў працэсе заслухалі пісьмовыя паказанні Віталя Шышлова, якія ён даваў на папярэднім следстве, а таксама дапыталі братоў Піпія. І Цімур, і Тамаз заявілі аб катаваннях пасля затрымання.

Ад 5 да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запрасіў пракурор для Тамаза і Цімура Піпія, Дзяніса Болтуця і Віталя Шышлова

17 чэрвеня адбываліся спрэчкі бакоў. Пракурор прасіў прызнаць усіх фігурантаў справы вінаватымі і прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

"Пачуццё віны толькі перад людзьмі, якія знаходзяцца ў залі". Абвінавачаныя ў масавых беспарадках выступілі з апошнім словам у судзе

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 1 ліпеня завяршыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця. Таксама абвінавачаныя выступілі з апошнім словам.

У Мінску вынеслі прысуды антыфашыстам Цімуру і Тамазу Піпія, Дзянісу Болтуцю і Віталю Шышлову

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 ліпеня вынеслі прысуды антыфашыстам, якіх вінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках, групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце над супрацоўнікамі міліцыі.


"Улада пачынае пазбаўляцца ад фанатаў". Двое братоў і іх сябар сталі фігурантамі справы аб масавых беспарадках пасля інаўгурацыі Лукашэнкі

На выходных стала вядома аб затрыманні трох мінчукоў: двух братоў Тамаза і Цімура Піпій і іх сябра Віталя Шышлова. Іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у Мінску 23 верасня пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя гэтага, Віталь Шышлоў падазраецца ў нападзе на супрацоўніка міліцыі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

 
Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»