Станіслаў Пугачоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 лістапада 1992
Дата затрымання: 15 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бугук Наталля
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Сілавікі
Заява аб прызнанні палітвязнем
Станіслаў Аляксандравіч Пугачоў да 2019 года працаваў оперупаўнаважаным у Мінску (старшы лейтэнант міліцыі запасу). Згодна з указам А. Лукашэнкі ад 19 верасня 2022 г. быў пазбаўлены звання.
5 верасня 2022 г. яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суддзя Наталля Бугук прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 179 (Незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі пра асабістае жыццё), ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэкса.
4 лістапада 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Былога оперупаўнаважанага асудзілі да сямі гадоў калоніі