Рыгор Гунько
Дата нараджэння: 29 красавіка 1989
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген
Месца зняволення: ПК № 3

Рыгор Уладзіміравіч Гунько — фігурант "пінскай справы", узбуджанай пасля падзей 10 жніўня ў горадзе — акцыі пратэсту і супрацьстаяння пінчукоў і сілавікоў.
Гунько быў затрыманы ноччу 10 жніўня 2020 года і змешчаны пад варту. Яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках).
Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Рыгора Гунько асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў