Ігар Сушко

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 снежня 1978

Дата затрымання: 23 лістапада 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Кулеш Віталь

Групы: Бізнесмены

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Ігар Сушко.

Ігара Міхайлавіча Сушко затрымалі 23 лістапада 2023 года. З "пакаяльнага відэа", апублікаванага сілавікамі вядома, што ён з’яўляўся сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках. На камеру ён кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расейскіх вайскоўцаў. Яго абвінавачваюць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК).

У Гродзенскім абласным судзе з 1 па 8 ліпеня 2024 года справу разглядаў суддзя Віталя Кулеша. Прысуд невядомы.

10 верасня 2024 г. у Ігара адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рыбакоў.

27 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Гродне за каментары ў Telegram-каналах пачынаюць судзіць Ігара Сушко

Гродзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»