Іван Котаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1998
Дата затрымання: 6 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Арэшка Уладзімір
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Блогеры, Спартсмены
Заява аб прызнанні палітвязнем
Івану Уладзіміравічу Котаву 24 гады. Ён са Смалявіцкага раёну. Хлопец актыўна займаецца спортам. У 2017 годзе атрымаў разрад кандыдата ў майстры спорта па безэкіпіровачнаму паўэрліфтынгу. У 2020 годзе скончыў БНТУ па спецыяльнасці “Тэхнічнае забеспячэнне эксплуатацыі спартовых аб’ектаў”.
Таксама Іван захапляецца футболам і валейболам і вядзе ўласны ютуб-канал “ВлогИКа”, дзе распавядае навіны спорту. Таксама ён экс-вядучы сацсетак “Энергетыка-БДУ”.
Мужчыну затрымлівалі ў 2020 годзе на пратэсных акцыях, у 2021 годзе затрымалі падчас канцэрта гурта РСП на базе адпачынку пад Смалявічамі, пасля чаго арыштавалі на 15 сутак.
У Мінскім абласным судзе 27 лютага 2023 года яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, якія скіраваныя на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Арэшка прызначыў Івану тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
13 ліпеня 2023 г. КГБ дадаў палітвязня ў "тэрарыстычны спіс".
Палітвязня перавялі з турмы № 8 у ПК № 1.
Спартоўца і блогера са Смалявічаў асудзілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў на тры з паловай гады калоніі