Таццяна Васільева

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 17 жніўня 1968

Дата затрымання: 27 жніўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сянько Мікалай

Таццяна Леанідаўна Васільева з Пружанаў затрыманая 27 жніўня 2024 году. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" у 2021 годзе. 

Таццяна — маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч

Яшчэ 6 лютага 2024 адбыўся разгляд справы Таццяны паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП (парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе) у судзе Пружанскага раёна. Суддзя Ігар Жытко. А на наступны дзень, 7 лютага — гэты ж суддзя разглядаў справу, прадметам пасяджэння якой быў дэкрэт Лукашэнкі № 7 ад 08.11.2021 (аб замежнай бязвыплатнай дапамозе).

Утрымлівалася ў СІЗА № 7

На 16 і 19, 23 снежня 2024 у Таццяны быў прызначаны разгляд паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) у Брэсцкім абласным судзе. Суддзя Мікалай Сянько пакараў яе 2 гадамі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). 

25 лютага 2025 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Эдгар Марцірасян. Прысуд пакінулі без зменаў.

28 лютага 2025 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч асудзілі да 2,5 годоў "хатняй хіміі"

Палітзняволеную Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня 2024 года. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" у 2021 годзе. 23 снежня Брэсцкі абласны суд агучыў жанчыне прысуд — два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, паведаміла "Наша Ніва". Таццяну вызвалілі ў зале суда. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»